Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненнi Закона Рэспублікі Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных cімвалах»

Признак новизны: новый
Язык: Русский

Прохождение
Дата поступления в Совет Республики: 18.12.2020
Комиссия, в которой рассматривается: Постоянная комиссия Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь по законодательству и государственному строительству
Статус: Одобрен
Описание

Падрыхтоўка законапраекта выклікана неабходнасцю забеспячэння паўнаты і комплекснасці рэгулявання грамадскіх адносiн у сферы афіцыйных геральдычных сімвалаў.

Законапраектам замацавана норма, якая прадугледжвае забарону ствараць і выкарыстоўваць сімволіку, падобную або ідэнтычную да ступені блытаніны да афіцыйных геральдычных сімвалаў іншых арганізацый або накіраваную па сваім змесце на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку, маральнасці, правам і свабодам іншых асоб.

Пашыраецца пералік некамерцыйных арганізацый, якія маюць права ствараць уласныя геральдычныя сімвалы. У лік афіцыйных геральдычных сімвалаў дадаткова уключаны:

эмблемы і сцягi сiл тэрытарыяльнай абароны;

знакі ранення;

знакі адрознення на форменным адзенні.

Законапраектам удакладняюцца віды рашэнняў, якiя прымаюцца Геральдычным саветам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, парадак абскарджання рашэння гэтага савета, а таксама выкарыстанне афiцыйных геральдычных сiмвалаў.

Все законопроекты