Дадзенае Пагадненне падпісана ў г. Варшаве 20 ліпеня 2016 г.
У Пагадненні вызначаюцца асноўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі, а менавіта развіццё прамых сувязей паміж установамі адукацыі і навуковымі арганізацыямі; узаемаабмен студэнтамі, аспірантамі, педагагічнымі работнікамі, у тым ліку ў галіне беларускай і польскай філалогіі; арганізацыя павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных работнікаў у галіне беларускай і польскай філалогіі, а таксама ўдзел у рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў дадзенай сферы (конкурсы, моўныя і прадметныя алімпіяды, спартыўныя спаборніцтвы, мастацкія мерапрыемствы і праекты).
Ратыфікацыя Пагаднення будзе садзейнічаць далейшаму развіццю і паглыбленню ўзаемавыгадных сувязей паміж краінамі. Будзе адноўлена дзейнасць сумеснай кансультатыўнай камісіі па пытаннях адукацыі польскай нацыянальнай меншасці ў Рэспубліцы Беларусь і беларускай нацыянальнай меншасці ў Рэспубліцы Польшча, а таксама сумеснай польска-беларускай камісіі экспертаў па пытаннях ўдасканалення зместу школьных падручнікаў па гісторыі.