: Русский
Описание
Дадзенае Пагадненне падпісана ў адпаведнасці з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 2010 г. № 396 і ад 14 сакавіка 2011 г. № 105 у Беластоку 23 красавіка 2015 г. у мэтах юрыдычнага замацавання ўмоў супрацоўніцтва кампетэнтных органаў Беларусі і Польшчы. Пагадненне дазволіць актывізаваць беларуска-польскае ўзаемадзеянне ў галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый, у прыватнасці, па наступных напрамках супрацоўніцтва: аказанне ўзаемнай дапамогi ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі; удасканаленне сістэмы распазнавання і апавяшчэння аб катастрофах, стыхійных бедствах і іншых надзвычайных сітуацыях; падрыхтоўка і правядзенне сумесных вучэнняў; сумесная падрыхтоўка спецыялістаў; абмен інфармацыяй аб пагрозе і наступствах надзвычайных сітуацый і інш.