Заседание сессии прошло 20 декабря 2018 г. под руководством Председателя Совета Республики Михаила Мясниковича.
Рассмотрено восемь вопросов. В частности, одобрены проекты законов Республики Беларусь «О республиканском бюджете на 2019 год», «О бюджете государственного внебюджетного фонда социальной защиты населения Республики Беларусь на 2019 год», «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь». Кроме того, одобрены проекты законов Республики Беларусь «О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Российской Федерации о некоторых вопросах, связанных с въездом иностранных граждан и лиц без гражданства на международные спортивные мероприятия», «О внесении изменений и дополнений в некоторые кодексы Республики Беларусь», «О ратификации Соглашения о внесении изменений № 1 к Кредитному соглашению между Республикой Беларусь и Европейским банком реконструкции и развития (Проект финансирования экологической инфраструктуры I) от 10 декабря 2012 г.» и другие.
В завершении заседания Председатель Совета Республики Михаил Мясникович выступил с заключительным словом:
"Сёння завяршаецца пятая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. У ходзе пасяджэнняў сесіі Савет Рэспублікі адобрыў 42 законапраекты.
Законапраекты, якія былі падтрыманы на гэтай сесіі, ствараюць дадатковыя прававыя ўмовы для ўстойлівага развіцця краіны. Напрыклад, важныя папраўкі для інвестара замацаваны ў законапраекце «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы», які мы адобрылі ўчора.
Бюджэт на 2019 год і новая рэдакцыя Падатковага кодэкса, якія прыняты Парламентам, з’яўляюцца вельмі адказнымі нарматыўнымі актамі, гэта па сутнасці эканамічныя інструменты развіцця краіны ў наступным годзе і на перспектыву.
У праекце бюджэту на 2019 год пашырана аўтаномія рэгіёнаў і прадугледжана яшчэ большая самастойнасць мясцовых бюджэтаў. Прапановы Савета Рэспублікі як палаты рэгіянальнага прадстаўніцтва па гэтых пытаннях у асноўным падтрыманы.
На гэтай сесіі Савет Рэспублікі адобрыў законапраект, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Такі падыход адпавядае Дэкрэту № 7 і ўстаноўкам Кіраўніка дзяржавы, накіраваным на больш ліберальныя рынкавыя ўмовы для бізнес-супольнасці. Лічу, што супрацоўнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі сумесна з прадстаўнікамі навукі і бізнесу добра папрацавалі над папраўкамі ў Грамадзянскі кодэкс у мэтах павышэння інвестыцыйнай прывабнасці краіны. Мяркуем, што гэтыпраект у наступным годзе Урад унясе ў Палату прадстаўнікоў.
Паважаныя калегі!
Працягвалася актыўная міжнародная дзейнасць Савета Рэспублікі.
29 лістапада парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь пад маім кіраўніцтвам прымала ўдзел у планавых восеньскіх мерапрыемствах МПА СНД.
Паступальна развіваецца дыялог Савета Рэспублікі са структурамі Савета Еўропы. У Мінску ў верасні прайшоў шэраг мерапрыемстваў па пытаннях развіцця мясцовага кіравання і самакіравання. Пастаянная камісія па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні пад кіраўніцтвам А.А.Папкова зрабіла ўсё магчымае, каб мясцовыя ўлады папоўнілі свае веды.
Станоўчы рэзананс меў візіт Старшыні Сената Парламента Рэспублікі Казахстан К.-Ж.К.Такаева. Падпісана пагадненне, створана падкамісія па супрацоўніцтве ў інавацыйнай сферы.
11 лістапада ўпершыню за ўсю гісторыю беларуска-французкіх стасункаў адбыўся візіт Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Сенат Французскай Рэспублікі. Да гэтага мерапрыемства бакі рыхтаваліся — створаны сенацкія камісіі па супрацоўніцтве, зацверджаны іх персанальныя саставы.
У мэтах развіцця пастаянных сувязей паміж парламентамі ў рамках візітаў дэлегацый Ірана, Турцыі, Егіпта падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве.
Паважаныя члены Савета Рэспублікі!
Традыцыйна снежань — час для пастаноўкі мэтавых задач на наступны год і на перспектыву.
У 2019 годзе
Савету Рэспублікі трэба вельмі адказна папрацаваць над праектам асноўных
палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь да
2025 года і над заканадаўчай базай па іх выкананні.Таму вам, сенатары, хто працуе на пастаяннай аснове, а таксама
Сакратарыяту Савета Рэспублікі трэба неадкладна iсур’езна весцi напрацоўку ў гэтым
накірунку. Вельмі шмат даручэнняў і iншыхвострых праблем, вырашэнне
якіх нельга аднесці, як кажуць, на заўтра.
Улічваючы неабходнасць безумоўнага выканання мэтавых задач і ўстановак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі, неабходна завяршыць разгляд Парламентам законапраектаў, неабходных для рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва». Вы ведаеце, што гэта даручэнне знаходзіцца на асаблівым кантролі Кіраўніка дзяржавы.
Лічу, што для гэтага неабходна больш актыўна задзейнічаць патэнцыял навукоўцаў i экспертаў. У нас створаны і працуе навукова-кансультатыўны савет пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі. Пажаданне — патрэбна зрабіць яго дзейнасць больш эфектыўнай. Буду ўдзячны, калі вырашэнне гэтай няпростай задачы ўзначаліць шаноўная Мар’яна Акіндзінаўна Шчоткiна.
У 2019 годзе мы павінны з мясцовымі Саветамі і Палатай прадстаўнікоў завяршыць арганізацыйную работу па стварэнні беларускага маладзёжнага парламента. Спадар Сірэнка мае пэўныя думкі на гэты конт.
Звяртаюся ў першую чаргу да Брэсцкага, Гомельскага і Магілёўскага абласных Саветаў дэпутатаў. Неабходна ў бліжэйшы час сфарміраваць абласныя маладзёжныя парламенты, каб на роўных умовах вылучаць сваіх прадстаўнікоў у рэспубліканскую структуру.
Шаноўнае спадарства!
Парламенцкаму Сходу Саюза Беларусі і Расіі мэтазгодна працягваць наступальнуюдзейнасць па рэалізацыі ініцыятыў Савета Рэспублікі па маніторынгу Дагавора аб Саюзнай дзяржаве, распрацоўцы Канцэпцыі збліжэння заканадаўства Беларусі і Расіі, уніфікацыі нацыянальнага заканадаўства і ўзмацненні ролі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў гэтым напрамку. Ала Мікалаеўна Бодак выпрацавала шмат ініцыятыў і, лічу, зможа спрыяць прыняццю прынцыповых рашэнняў.
Паважаныя члены Савета Рэспублікі!
Дазвольце падзякаваць вам за сумесную плённую работу ў перыяд сесіі, павіншаваць з надыходзячымі Калядамі і Новым годам, пажадаць вам і вашым блізкім дабрабыту, міру і здароўя.
У адпаведнасці з артыкулам 95 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пятую сесію Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання аб’яўляю закрытай”.
Все новости