30 чэрвеня 2021 г. у Савет Рэспублікі паступіў ліст ад дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Ельская дапаможная школа-інтэрнат» Якава Ліпскага. Ён выказвае ўдзячнасць члену Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальная бяспецы, начальніку Гомельскай мытні Феліксу Яшкову за дапамогу ў арганізацыі экскурсіі ў рамках работы летніка гісторыка-краязнаўчага накірунку. Дзеці і настаўнікі наведалі Музей археалагічных раскопак у Тураве, Музей Беларускага Палесся ў Пінску, ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава, Брэсцкую крэпасць, а таксама Белавежскую пушчу і сядзібу Дзеда Мароза, Камянецкую вежу.
«Яшчэ раз дзякуй Вам, Фелікс Валянцінавіч, за падтрымку і дабрыню, за Ваша добрае і адкрытае сэрца. Дзеці і дарослыя заўжды рады бачыць Вас у нашай школе-інтэрнаце», — адзначана ў лісце.