30 сакавіка 2023 г. член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, намеснік па друкаваных СМІ дырэктара ДУ «Рэдакцыя «ЛідаМедыяКампанія» Кацярына Серафіновіч прыняла ўдзел у прэзентацыі кнігі «З душой і жартам» лідскай паэтэсы Ганны Гайдукевіч.
«Добра, што ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы для рэалізацыі творчага патэнцыялу. Тое, што ў свет выйшла новая кніга Ганны Іванаўны, — падзея вельмі радасная, — павіншавала аўтара сенатар. — Добра, што сёння друкуюцца лідскія аўтары — члены літаратурнага аб’яднання «Суквецце», якое працуе пры «Лідскай газеце». Гэта ў тым ліку передача думак, вопыту маладому пакаленню. Дзякуй Вам, Ганна Іванаўна, за адданасць літаратурнай рабоце, поспехаў у творчай дзейнасці і надалей».