30 жніўня 2022 г. член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, начальнік Гомельскай мытні Фелікс Яшкоў наведаў сацыяльна-педагагічныя цэнтры Лельчыц, Ельска і Нароўлі, а таксама Ельскую дапаможную школу-інтэрнат.
Сенатар павіншаваў дзяцей з Днём ведаў, падарыў ім партфелі і канцылярскія прыналежнасці. У сацыяльна-педагагічныя цэнтры і школу-інтэрнат парламентарый перадаў наборы посуду, татамі, шматфункцыянальныя прылады і тэлевізары — у мэтах удасканалення матэрыяльна-тэхнічнай базы гэтых устаноў і развіцця фізкультурна-аздараўленчага кірунку.
«Кожнае дзіця ў нашай краіне мае патрэбу ва ўвазе і клопаце. Няма нічога больш каштоўнага, чым радасць у вачах дзяцей. Мы, як дарослыя, павінны забяспечыць ім шчаслівае дзяцінства і стварыць усе ўмовы для іх станаўлення і будучыні», — адзначыў сенатар.