Член Савета Рэспублікі Э.Сарока правяла сустрэчу з вучнямі

Член Савета Рэспублікі Э.Сарока правяла сустрэчу з вучнямі

20 кастрычніка 2022 г. член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар УА «Навагрудскі дзяржаўны каледж» Эльвіра Сарока правяла сустрэчу з вучнямі ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І.Сташэўскай».

Парламентарый расказала старшакласнікам аб тым, як важна зараз быць пільнмі і ўважлівымі: «Ёсць мноства фактараў, якія ўплываюць на ваша станаўленне як асоб. Важна захоўваць пільнасць і не паддавацца спакусам, якія могуць выглядаць захапляльнымі, прывабнымі, але нясці ў сабе разбурэнне».

Таксама сенатар звярнула ўвагу на тое, што кожны сам у адказе за свае ўчынкі: «Калі вы робіце нешта, у вас з’яўляецца ідэя, і вам здаецца, што яна вельмі добрая і можа быць карыснай, падумайце аб тых, хто побач з вамі. Як гэтая ідэя будзе ўплываць на іх? Ці карыснай яна будзе для іншых людзей?».

Все новости