Член Савета Рэспублікі Э.Сарока правяла маніторынг цэн

20 кастрычніка 2022 г. член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар УА «Навагрудскі дзяржаўны каледж» Эльвіра Сарока правяла маніторынг цэн у магазіне «Санта» г.п.Карэлічы.

Загадчык Таццяна Аляксандрава правяла сенатара па гандлёвай зале і азнаёміла з асартыментам тавараў.

«Важна звяртаць увагу не толькі на ўзровень цэн, але і на тое, каб у наяўнасці быў асартыментны пералік тавараў, выяўляць нядобрасумленных пастаўшчыкоў, якія не выконваюць свае абавязкі перад магазінамі», — адзначыла парламентарый.

Па словах загадчыка магазіна, з пастаўкамі праблем не ўзнікае, дэфіцыту няма. Пакупнікі таксама выказалі свае меркаванні.

Пры падвядзенні вынікаў Эльвіра Сарока адзначыла: «Хацелася б, каб быў шырэйшым асартымент тавараў бытавой хіміі. Цэны не завышаныя, на некаторыя тавары нават ніжэй, чым у іншых гандлёвых сетках».

Все новости