Благодарственное письмо в адрес Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Михаила Мясниковича поступило от Белорусского общественно-культурного товарищества в Польше:
«Ад імя галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы прыміце самыя сардэчныя і шчырыя словы падзякі за ўвагу да беларусаў замежжа, паслядоўную палітыку па падтрымцы беларусаў, якія па волі лёсу і гісторыі жывуць у Польшчы на Беласточчыне. Такая падтрымка нам неабходная, вельмі важная, і мы вельмі ганарымся, што наша Радзіма памятае пра нас, дапамагае нам захоўваць сваю тоеснасць і неразрыўную сувязь з нашымі каранямі.
Ваш афіцыйны візіт у Рэспубліцы Польшча, занепакоенасць і заклапочанасць лёсам суайчыннікаў у суседняй краіне, моцная, выразная пазіцыя супраць адраджэння польскага нацыяналізму, накіраванага на дыскрымінацыю нацыянальных меншасцяў, асабліва беларусаў, для нас мае бясцэнную вартасць, пакідае ўпэўненасць, што наш лёс неабыякавы вышэйшым уладам Рэспублікі Беларусь.
У Ваш адрас хочам накіраваць асаблівую ўдзячнасць беларускім установам і арганізацыям, якія на працягу многіх гадоў цесна з намі супрацоўнічаюць, на дапамогу якіх мы можам заўсёды разлічваць.
З вялікай прыхільнасцю да нашых патрэб і праблем заўсёды ставіцца Пасольства Беларусі ў Польшчы, Генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку і, канечне, Культурны цэнтр Беларусі ў Варшаве.
Плённае ўзаемадзеянне не першы год развіваецца з Міністэрствам культуры і Міністэрствам адукацыі Беларусі, Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур, Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам. У нас пастаянныя кантакты з установамі культуры і дзясяткамі калектываў і ансамбляў з Рэспублікі Беларусь, прысутнасць якіх на нашых мерапрыемствах — гэта гарантыя іх высокага ўзроўню.
I яшчэ раз хочам падкрэсліць, што без падтрымкі з боку Рэспублікі Беларусь нам не ўдалося б дасягнуць і захоўваць такі высокі ўзровень актыўнасці беларусаў Польшчы.
Мы высока цэнім Вашу актыўную дзейнасць на карысць Рэспублікі Беларусь, развіцця яе эканомікі і дзяржаўнага ладу, умацавання належнай ёй высокай пазіцыі ў Еўропе і свеце. Жадаем Вам на гэтым шляху моцнага здароўя, духоўных сіл і поспехаў на чарговыя доўгія гады грамадска-палітычнай дзейнасці».
Все новости