Будучыня вёскi наўпрост залежыць ад кадраў. Сёння ў школах Магiлёўшчыны створаны i дзейнiчаюць 88 профiльных класаў аграрнай накiраванасцi. 496 навучэнцаў наведваюць факультатыўныя заняткi «Уводзiны ў аграрныя прафесii», дзе вывучаюць на павышаным узроўнi два школьныя прадметы — фiзiку i матэматыку або хiмiю i бiялогiю.
Удзельнiкi семiнара-нарады, якi нядаўна прайшоў у Магiлёве на базе абласнога iнстытута развiцця адукацыi, абмеркавалi вопыт работы такiх класаў, праблемы i перспектывы iх развiцця. Сваiмi меркаваннямі на гэты конт падзялiлiся прадстаўнiкi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi, устаноў вышэйшай адукацыi, выканаўчай i прадстаўнiчай улады. За круглым сталом яны абмеркавалi, што трэба змянiць, каб прывабiць маладога чалавека на сяло, агучылi прапановы па ўдасканаленнi нацыянальнага заканадаўства ў гэтай сферы.
— Пытанне аб падтрымцы развiцця сельскагаспадарчай галiны трэба вырашаць комплексна, — выказаў сваё меркаванне член Савета Рэспублiкi, прарэктар МДУ iмя А. Куляшова Алег Дзячэнка. — Iнвестыцыi, набыццё тэхнiкi, укараненне новых тэхналогiй, вытворчасць высакаякаснай i экалагiчна чыстай прадукцыi — гэта толькi адзiн з аспектаў. Трэба таксама павышаць прывабнасць сельскiх прафесiй за кошт стварэння для маладых умоў для пражывання i адпачынку, клапацiцца пра ўдасканаленне сацыяльна-эканамiчнай i транспартнай iнфраструктуры на сяле.
Парламентарый паабяцаў, што пасля абагульнення ўсе меркаваннi, якiя былi агучаны на семiнары, будуць прапанаваныя iм для разгляду на ўзроўнi Савета Рэспублiкi.
Нэлi ЗIГУЛЯ
Все интервью
Горячая линия
Обработка персональных данных
Электронные обращения