Менавіта так лічыць сенатар ад Гомельскай вобласці, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, старшыня Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Аляксей Нявераў.
«Вядома, у краіне, якая перажыла зверствы нацыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, прыняцце закона аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму можа здацца парадоксам, — мяркуе ён. — Але гэта рэаліі цяперашняга часу. Дапусціць прапаганду і ўсхваленне нацызму, разнастайных яго праяў з боку нашага пакалення было б злачынствам! На жаль, вопыт мінулага года паказаў, што былі спробы распальвання нянавісці паміж людзьмі.
Каб папярэдзіць гэта, сёння неабходна ў кожнай сям'і з маленства дзецям прывіваць адвечныя каштоўнасці любові да сваёй Радзімы, свайго народа. Варта выхоўваць пачуццё патрыятызму, праслаўляць і шанаваць памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны, фарміраваць у маладога пакалення свяшчэнныя паняцці сумленнасці, прыстойнасці, мужнасці. І гэта не пафасныя словы, гэта тое, ад чаго будзе залежаць будучыня нашай краіны, тое, што зробіць яе яшчэ больш моцнай, шчаслівай, квітнеючай».
Все интервью
Горячая линия
Электронные обращения
Обработка персональных данных