Маларытчыну наведала член Савета
Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Брэсцкай
вобласці, член пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўнаму будаўніцтве,
старшыня Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў Тамара Шатлікава. Яна спачатку
сустрэлася са старшынёй Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў Алегам Якубчыкам,
абмеркавала актуальныя і надзённыя пытанні рэгіёна, магчымыя шляхі іх вырашэння.
Пасля Тамара Анатольеўна пабывала ў раённай гімназіі і спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна, сустрэлася з адміністрацыямі гэтых устаноў. Яе найперш цікавілі пытанні, звязаныя з новай сістэмай аплаты працы бюджэтнікаў, прадугледжанай Указам Прэзідэнта ад 18 студзеня 2019 года № 27 “Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый”. Не абышла ўвагай Тамара Шатлікава і стан матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў, якія наведала. Пасля праведзеных аглядавых экскурсій па раённай гімназіі і СДЮШАР Тамара Анатольеўна пераканалася, што яна ва ўстановах, дзе пабывала, адпавядае сучасным патрабаванням.
Напрыканцы сустрэчы Тамара Шатлікава адказала на пытанні прысутных.
Мікалай Навумчык.
Фота аўтара.
Электронные обращения
Горячая линия
Обработка персональных данных