Жураўлёва Алена Васільеўна

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці 

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Мінскай вобласці (вылучана ад Нясвіжскага, Клецкага, Капыльскага раёнаў)
Біяграфія

Нарадзілася 3 чэрвеня 1965 года ў горадзе Нясвіжы Мінскай вобласці.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага па спецыяльнасці «Матэматыка».

Працавала настаўнікам матэматыкі сярэдняй школы №2 горада Нясвіжа; вызваленым сакратаром камсамольскай арганізацыі Нясвіжскага педагагічнага вучылішча; арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы сярэдняй школы № 29 горада Хабараўска; выкладчыкам інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі Нясвіжскага педагагічнага вучылішча; намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа.

Выбіралася дэпутатам Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў.

Дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу.

Дырэктар установы адукацыі «Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа».

Член Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі, рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».

Узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі». Прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».

Памочнікі
Усе сенатары