Паважаныя наведвальнікі сайта!
З 11 мая 2011 года ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь працуе «гарачая лінія». Пазваніўшы па тэлефоне (8-017) 327-21-75 з 10.00 да 13.00 гадзін у рабочыя дні, Вы можаце ўнесці прапановы або задаць свае пытанне, якія адносяцца да кампетэнцыі Савета Рэспублікі. Інфармацыю аб паўнамоцтвах Савета Рэспублікі можна знайсці на нашым сайце (раздзел «Аб Савеце Рэспублікі»).
Калі ласка, не забудзьце ўказаць свае прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку і месца пражывання. Калі на сваё пытанне Вы хацелі б атрымаць пісьмовы адказ, то Вам трэба ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» адправіць пісьмовы зварот па адрасе: 220016, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, д. 9 або электронны зварот.