Нарадзіўся 25 красавіка 1977 года ў горадзе Бярозаўцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Белгародскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт імя У.Р.Шухава па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання».
Праходзіў службу ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. Працаваў вадзіцелем Лідскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскай вобласці; паліроўшчыкам шклавырабаў кіслатой цэха выпрацоўкі вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Шклозавод «Нёман» Лідскага раёна; паліроўшчыкам шклавырабаў кіслатой цэха выпрацоўкі, начальнікам змены, намеснікам начальніка цэха, вядучым інжынерам па вытворчасці шклаваты навукова-тэхнічнага цэнтра, намеснікам галоўнага інжынера — начальнікам навукова-тэхнічнага цэнтра, намеснікам дырэктара — галоўным інжынерам адкрытага акцыянернага таварыства «Шклозавод «Нёман» Лідскага раёна.
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га і 29-га скліканняў.
Дэлегат шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Дырэктар рэспубліканскага даччынага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Конус» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі».
Член рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Венгрыі, Славацкай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан, парламентамі асобных дзяржаў Еўропы.
Член рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».
Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, падзякі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, Лідскага раённага выканаўчага камітэта, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.