Заяц Леанід Канстанцінавіч

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні 

Членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання назначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь
Адрас і службовы тэлефон:
220016, г. Мінск, 
вул. Чырвонаармейская, д. 9
тэл. (017) 327-36-73 (прыёмная)
Біяграфія
Нарадзіўся 30 верасня 1958 года ў вёсцы Гацук Слуцкага раёна Мінскай вобласці. 

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. 

Працаваў трактарыстам, начальнікам вытворчага ўчастка, брыгадзірам брыгады, спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам саўгаса «50 гадоў БССР» Слуцкага раёна; галоўным аграномам саўгаса «Слуцк» Слуцкага раёна; старшынёй калгаса «Беларусь» Слуцкага раёна; дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў. Быў старшынёй Маладзечанскага райвыканкама; намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама, намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама — старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні; генеральным дырэктарам ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці; Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання; старшынёй Магілёўскага аблвыканкама; намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 

Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу. 

Узнагароджаны ордэнамі Пашаны і Айчыны ІІІ ступені, медалём «За працоўныя заслугі».
Усе сенатары