Васільцоў Юрый Уладзіміравіч

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні 

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Гомельскай вобласці (вылучаны ад Кармянскага, Рагачоўскага і Чачэрскага раёнаў)
Біяграфія
Нарадзіўся 13 студзеня 1982 года ў вёсцы Гусявіца Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў установу адукацыі «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» па спецыяльнасці «Заатэхнія» і ўстанову адукацыі «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія» па спецыяльнасці «Кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі АПК». 

Працаваў заатэхнікам-селекцыянерам, галоўным заатэхнікам, начальнікам жывёлагадоўчага комплексу «Навасёлкі»; намеснікам дырэктара па жывёлагадоўлі, намеснікам дырэктара па вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Ціхінічы» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці; дырэктарам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Чырвоная Армія» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. 

Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу. 

Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Ціхінічы» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. 

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынга «Аграпрамысловы холдынг Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Удастоены ганаровага звання «Чалавек года» Гомельскай вобласці ў намінацыі «Кіраўнік».
Памочнікі
Усе сенатары