Васільеў Аляксей Аляксандравіч

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве 

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Мінскай вобласці (вылучаны ад Дзяржынскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага раёнаў)
Адрас і службовы тэлефон:
220069, г. Мінск, вул. Папаніна, д. 7 
(017) 375 42 57 (прыёмная)
Біяграфія
Нарадзіўся 8 лістапада 1976 года ў горадзе Мінску. 

Скончыў Беларускі інстытут правазнаўства па спецыяльнасці «Правазнаўства», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне» (перападрыхтоўка на ўзроўні вышэйшай адукацыі), установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» па спецыяльнасці «Эканоміка» (магістратура). 

Працаваў наладчыкам тэхналагічнага абсталявання 4-га разраду ў цэху № 15 завода імя Ф.Э.Дзяржынскага НВА «Інтэграл» імя XXV з'езда КПСС; тэхнікам-лабарантам аддзела крыміналогіі НДІ праблем крыміналогіі, крыміналыстыкі і судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі; юрысконсультам Клічаўскага райвыканкама; юрысконсультам 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі Мінскай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласной клінічнай бальніцы; галоўным спецыялістам юрыдычнага аддзела, начальнікам аддзела прававога забеспячэння дзейнасці Мінскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў юрыдычнага ўпраўлення, намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама; дырэктарам Мінскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці; першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. 

Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу. 

Дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры». 

Намеснік кіраўнікоў рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі, Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея. Член рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Славацкай Рэспублікі, парламентамі асобных дзяржаў Еўропы. Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з еўрапейскімі парламенцкімі структурамі. Член Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. 

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, Мінскага аблвыканкама. Мае падзякі Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, старшыні Мінскага аблвыканкама. 

Занесены на Дошку гонару Дзяржаўнага камітэта па маёмасці (2020). Лаўрэат прэміі «Кіраўнік года. Эліта нацыянальнай эканомікі».
Памочнікі
Усе сенатары