Нарадзіўся 8 жніўня 1968 года ў горадзе Оршы Віцебскай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Рухомы састаў».
Працаваў мантажнікам радыёапаратуры і прыбораў завода «Чырвоны Кастрычнік»; служыў у радах Савецкай арміі; быў шліфоўшчыкам Аршанскага завода лёгкага машынабудавання; акумулятаршчыкам, слесарам па рамонце рухомага саставу, аглядчыкам-рамонтнікам вагонаў, майстрам, начальнікам пункта тэхнічнага абслугоўвання пасажырскіх вагонаў, галоўным інжынерам Аршанскага вагоннага дэпо УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Дэпутат Аршанскага раённага Савета дэпутатаў 28-га і 29-га скліканняў.
Дэлегат шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Начальнік Аршанскага вагоннага дэпо транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Член рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».