Нарадзілася 21 чэрвеня 1977 года ў горадзе Камянцы Брэсцкай вобласці.
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», магістратуру ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Працавала начальнікам аддзела кадраў, юрысконсультам гандлёвага прадпрыемства таварыства з абмежаванай адказнасцю «Веча-Светатэхніка»; юрысконсультам таварыства з дадатковай адказнасцю «Свідравіна»; галоўным юрысконсультам адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднааптгандаль»; юрысконсультам сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Квінфуд»; вядучым спецыялістам, вядучым юрысконсультам Галаўнога філіяла па Гродзенскай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства «Белінвестбанк»; вядучым юрысконсультам, галоўным юрысконсультам юрыдычнага дэпартамента адкрытага акцыянернага таварыства «Белінвестбанк»; начальнікам аддзела, галоўным юрысконсультам, намеснікам начальніка філіяла — начальнікам аддзела філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» у г. Гродна.
Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Начальнік філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» у г. Гродна.
Член грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».
Узнагароджана Ганаровай граматай адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і падзякай Старшыні Праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь». Па выніках 2023 года прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Гродзеншчыны».