Смаляк Ала Віктараўна

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы 

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Гомельскай вобласці (вылучана ад Брагінскага, Лоеўскага, Хойніцкага раёнаў)
Адрас і службовы тэлефон:
246050, г. Гомель,
вул. Пралетарская, 9 
(0232) 56-81-85
Біяграфія

Нарадзілася 7 верасня 1973 года ў горадзе Беразоўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыла Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі.

Працавала памочнікам выхавальніка ва ўстанове «Дзіцячы сад № 3» (г. Беразоўка), прадаўцом-касірам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю «Лідская кампанія» (г. Беразоўка), прадаўцом на прадпрыемстве шклозавод «Нёман» (г. Беразоўка), прадаўцом аптова-рознічнага прадпрыемства «Аблгандальсаюз» (г. Гомель), таваразнаўцам вытворча-камерцыйнай фірмы «КВІТ» (г. Гомель), старшынёй Навабеліцкай раённай арганізацыі г. Гомеля Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Усе сенатары