Нарадзіўся 13 верасня 1972 года ў вёсцы Палавінны Лог Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Электрапрывод і аўтаматызацыя прамысловых установак і тэхнічных комплексаў», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».
Працаваў наладчыкам станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем 4-га разраду інструментальнага цэха Магілёўскага завода транспартнага машынабудавання «Магілёўтрансмаш»; старшым майстрам па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання прадзільнага цэха, энергетыкам хімічнага цэха вытворчасці тэкстыльнай віскознай ніці, намеснікам начальніка цэха электразабеспячэння, галоўным энергетыкам адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі ЗШВ»; намеснікам галоўнага энергетыка па электрагаспадарцы і энергазберажэнні адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно»; намеснікам галоўнага інжынера па рамонце і эксплуатацыі адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно».
Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Галоўны інжынер — першы намеснік генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно».
Член рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», Беларускай партыі «Белая Русь».
Узнагароджаны ганаровымі граматамі канцэрна «Белнафтахім», ААТ «Магілёўхімвалакно», Рэспубліканскага камітэта прафсаюза, юбілейным медалём «100 гадоў Беларускаму прафесійнаму саюзу работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай прамысловасці». Мае Падзяку старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.