Сапега Людміла Анатольеўна

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве 

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Гомельскай вобласці (вылучана ад Веткаўскага, Добрушскага, Гомельскага раёнаў)
Адрас і службовы тэлефон:
246027, г. Гомель, 
вул. Мазырская, д. 16А, 
(0232) 29 27 77 (прыёмная)
Біяграфія

Нарадзілася 12 чэрвеня 1972 года ў вёсцы Целяшы Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Фармацыя», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».

Працавала правізарам-тэхнолагам, правізарам-рэцэптарам аптэкі № 133 Гомельскага абласнога вытворчага аб'яднання «Фармацыя»; інспектарам-правізарам аддзела інфармацыі, начальнікам інфармацыйна-фармацэўтычнага аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара − начальнікам інфармацыйна-фармацэўтычнага аддзела Гомельскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя».

Дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання.

Дэлегат шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Генеральны дырэктар Гомельскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя».

Член рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Рэспублікі Індыя, Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, Рэспублікі Сербія, Рэспублікі Узбекістан.

Член праўлення грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», старшыня Гомельскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». Член Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя, член прэзідыума Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. Член Беларускай партыі «Белая Русь».

Узнагароджана ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, Міністэрства аховы здароўя, адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», дыпломам адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля. Пераможца рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года − 2021» у намінацыі «Паспяховы кіраўнік», прысвоена ганаровае званне «Гамяльчанін года» ў намінацыі «Лідар года» з унясеннем на Дошку гонару г. Гомеля (2024), прысвоена ганаровае званне «Чалавек года» ў намінацыі «Кіраўнік» з занясеннем на Дошку Гонару Гомельскай вобласці (2025).

Памочнікі
Усе сенатары