Пішч Аляксандр Іванавіч

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні 

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Пружанскага і Кобрынскага раёнаў)
Біяграфія

Нарадзіўся 22 сакавіка 1984 года ў горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці.

Скончыў установу адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» Дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў галоўным заатэхнікам ААТ «Руднікі» Пружанскага раёна; галоўным заатэхнікам раёна, начальнікам сектара жывёлагадоўлі, начальнікам аддзела арганізацыі вытворчасці, намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пружанскага райвыканкама; дырэктарам ААТ «Радзіма» Пружанскага раёна; дырэктарам ААТ «Агра-Калядзічы».

Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Жураўлінае» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Член рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, граматамі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, юбілейным медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі», нагрудным знакам узнагароды «За заслугі ў сельскай гаспадарцы».

Памочнікі
Усе сенатары