Нарадзілася 17 жніўня 1981 года ў вёсцы Новая Мільча Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыла ўстанову адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны» па спецыяльнасцях «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» і «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працавала кантрольным майстрам службы якасці і выпрабаванняў Гомельскага завода пластмасавых вырабаў; бухгалтарам Каапнарыхтпрама Гомельскага райпо; галоўным бухгалтарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельлён»; бухгалтарам другой катэгорыі аддзела ўліку тавараў і тары ў опце адкрытага акцыянернага таварыства «Тытуньвінгандаль» г. Гомеля; выконваючым абавязкі галоўнага бухгалтара філіяла «Знешрэсурсы» і бухгалтарам дырэкцыі рэспубліканскага гандлёва-пасрэдніцкага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблрэсурсы»; спецыялістам першай катэгорыі, вядучым спецыялістам аддзела эканомікі адміністрацыі Савецкага раёна г.Гомеля; галоўным спецыялістам аддзела эканамічнага аналізу і прагназавання, намеснікам начальніка, начальнікам упраўлення эканомікі Гомельскага гарвыканкама; намеснікам дырэктара па эканоміцы і фінансах заводакіраўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод»; генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Камінтэрн», генеральным дырэктарам унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты».
Намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Член рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, Султаната Аман, Рэспублікі Сербія. Член Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.
Член пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі адкрытага акцыянернага таварыства «Камінтэрн», Беларускай партыі «Белая Русь», рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі Чырвоны Крыж».
Узнагароджана ганаровымі граматамі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля. Па выніках работы за 2022 год удастоена звання «Чалавек года» ў Гомельскай вобласці ў намінацыі «Кіраўнік».