Новікаў Аляксандр Аляксандравіч

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах 

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Гомельскай вобласці (вылучаны ад горада Гомеля)
Біяграфія

Нарадзіўся 26 снежня 1975 года ў горадзе Гомелі.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў на розных пасадах на прадпрыемстве «Гомсельмаш» ад вядучага інжынера да намесніка генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях − галоўнага інжынера, дырэктарам па развіцці таварыства з абмежаванай адказнасцю «Метал Буд СіК», генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомсельмаш».

Выбіраўся дэпутатам Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў.

Дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання.

Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Старшыня Гомельскага раённага выканаўчага камітэта.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, Еўразійскай эканамічнай камісіі, падзякамі Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта, нагрудным знакам узнагароды Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугi ў сельскай гаспадарцы», памятным знакам «У гонар 90-годдзя Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi», юбілейным медалём «100 год органам дзяржаўнага кiравання сельскай гаспадаркай i харчаваннем Беларусi».

Удастоены ганаровага звання «Чалавек года − 2021» Гомельскай вобласці ў намінацыі «Кіраўнік».

Памочнікі
Усе сенатары