Нарадзіўся 30 жніўня 1979 года ў вёсцы Валынцы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў установу адукацыі «Гомельскі інжынерны інстытут» МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый», дзяржаўную ўстанову адукацыі «Камандна-інжынерны інстытут» МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Інжынірынг бяспекі аб'ектаў будаўніцтва», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Служыў інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Кастрычніцкага раёна г. Віцебска; інспектарам, намеснікам начальніка аддзела па дзяржаўным пажарным наглядзе Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях; інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду Добрушскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях; старшым інжынерам, намеснікам начальніка аддзела, начальнікам аддзела нагляду і прафілактыкі, першым намеснікам начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.
Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання.
Дэлегат шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Начальнік установы «Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».
Старшыня савета Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Беларуская федэрацыя дзюдо», савета калектываў фізічнай культуры ўстановы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь» БФСТ «Дынама», член РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства», РДГА «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах», абласных камісій і штабоў па вырашэнні пытанняў бяспекі і павышэння ўзроўню жыццядзейнасці насельніцтва.
Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II, III ступені, «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый».