Максімчук Аляксандр Аляксандравіч

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні 

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў)
Біяграфія

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1972 г. у горадзе Орша Віцебскай вобласці.

Скончыў Самаркандскае вышэйшае ваеннае аўтамабільнае камандна-інжынернае вучылішча, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Працаваў у камунальным унітарным шматгаліновым вытворчым прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Столінская ЖКГ»; майстрам участка «Водаканал»; начальнікам цэха «Спецаўтабаза», намеснікам дырэктара, першым намеснікам дырэктара, дырэктарам прадпрыемства; намеснікам старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта.

Выбіраўся дэпутатам Столінскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Дэлегат пятага, шостага, сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Генеральны дырэктар Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі».

Узнагароджаны Ганаровай граматай Столінскага райвыканкама, Граматай Брэсцкага аблвыканкама, Ганаровай граматай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, нагрудным знакам «Ганаравы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі».

Памочнікі
Усе сенатары