Луцкі Ігар Уладзіміравіч

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці 

Выбраны ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Столінскага раёна і г. Пінска)
Біяграфія

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1972 года ў горадзе Століне Брэсцкай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў на розных пасадах у Міністэрстве па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, апараце Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі; быў намеснікам генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва»; дырэктарам прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Новае радыё»; першым намеснікам генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва»; першым намеснікам Міністра інфармацыі; генеральным дырэктарам ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»; Міністрам інфармацыі; Намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Старшыня праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал».

Член Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Памочнікі
Усе сенатары