Лук'янаў Аляксандр Сяргеевіч

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы 

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Магілёўскай вобласці (вылучаны ад Магілёўскага, Чавускага раёнаў)
Біяграфія

Нарадзіўся 10 чэрвеня 1989 года ў горадзе Магілёве.

Скончыў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Камандна-інжынерны інстытут» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, магістратуру і ад'юнктуру дзяржаўнай установы адукацыі «Універсітэт грамадзянскай абароны» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

Працаваў выкладчыкам ДУА «Камандна-інжынерны інстытут» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях; старшым інспектарам сектара міжнароднага супрацоўніцтва ДУА «Універсітэт грамадзянскай абароны» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях; начальнікам аддзела даследаванняў у галіне ліквідацыі надзвычайных сітуацый цэнтра навукова-даследчай работы ўстановы «Навукова-даследчы інстытут пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях; Першым сакратаром Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалогіі і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

У складзе савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, савета па справах моладзі дзяржаў − удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, наглядальнага савета ўстановы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк», Міжведамаснага савета па адзіным дні бяспекі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені, ганаровымі граматамі Следчага камітэта, Міністэрства адукацыі, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, юбілейным медалём «160 год пажарнай службе», нагрудным знакам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «Выдатнік».

Памочнікі
Усе сенатары