Нарадзілася 28 верасня 1964 года ў горадзе Оршы Віцебскай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працавала эканамістам, старшым эканамістам, эканамістам 1 катэгорыі Віцебскага холадакамбіната; выконваючым абавязкі вядучага эканаміста ўпраўлення гандлю Віцебскага аблвыканкама; намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях арэнднага прадпрыемства Віцебскага абласнога вытворчага аб'яднання «Чараўніца»; вядучым эканамістам упраўлення гандлю і грамадскага харчавання Віцебскага аблвыканкама; намеснікам начальніка, начальнікам упраўлення гандлю, грамадскага харчавання, тавараў і паслуг Віцебскага гарвыканкама; начальнікам упраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.
Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання.
Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
Член рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».
Узнагароджана медалямі «За працоўныя заслугі», «За бездакорную службу» III ступені, ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта.