Лапіцкі Глеб Аляксандравіч

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці 

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Віцебскага, Гарадоцкага, Лёзненскага і Шумілінскага раёнаў)
Адрас і службовы тэлефон:
210026, г.Віцебск, вул. Маякоўскага, д. 1 
80212 67 44 37
Біяграфія

29 лютага 1988 года ў горадзе Віцебску.

Скончыў Віцебскую ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў артыстам-вакалістам Віцебскай абласной філармоніі; асістэнтам кафедры ўнутраных незаразных хвароб; кіраўніком харавога калектыву Дома культуры; мастацкім кіраўніком Дома культуры Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны; намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення па грамадскай рабоце, начальнікам упраўлення па распрацоўцы і рэалізацыі спецыяльных праектаў галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце, начальнікам галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Выбіраўся дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Дэлегат чацвёртага і шостага Усебеларускага народнага сходу.

Генеральны дырэктар дзяржаўнай установы «Цэнтр культуры «Віцебск», дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Удастоены ганаровых званняў «Чалавек года Віцебшчыны», «Віцябчанін года». Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў, падзякамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, юбілейнымі медалямі «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», знакам МУС «За садзейнічанне», нагруднымі знакамі Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз моладзі».

Памочнікі
Усе сенатары