Крываносаў Андрэй Уладзіміравіч

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы 

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Гомельскай вобласці (вылучаны ад Ельскага, Лельчыцкага, Нараўлянскага раёнаў)
Біяграфія

Нарадзіўся 1 верасня 1967 года ў горадзе Гомелі.

Скончыў Омскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае двойчы Чырванасцяжнае вучылішча імя М.В.Фрунзэ па спецыяльнасці «Камандная, тактычная мотастралковых войскаў», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Служыў камандзірам разведвальнага ўзвода, памочнікам начальніка аддзялення, намеснікам начальніка аддзялення, начальнікам аддзялення раённых ваенных камісарыятаў г. Гомеля і г. Рэчыцы; старшым памочнікам начальніка аддзела, намеснікам начальніка аддзела, начальнікам аддзела, намеснікам ваеннага камісара ваеннага камісарыята Гомельскай вобласці; ваенным камісарам Рэчыцкага раённага ваеннага камісарыята.

Дэпутат Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў 25-га склікання, дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў.

Дэлегат пятага, шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу. Ваенны камісар Гомельскай вобласці.

Член грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў».

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II, III ступені,«За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», ганаровымі граматамі Міністра абароны, начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка Міністра абароны, Гомельскага абласнога і Рэчыцкага раённага выканаўчых камітэтаў.

Усе сенатары