Капуцкая Каліна Віктараўна

Біяграфія

Нарадзілася 16 лютага 1975 года ў Слуцку Мінскай вобласці.

Скончыла Салігорскае педагагічнае вучылішча, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.

Працавала выхавальнікам групы прадоўжанага дня, педагогам-арганізатарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка», настаўнікам гісторыі дзяржаўнай установы адукацыі «Маладзечанская сярэдняя школа №1 імя Янкі Купалы», дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №9 г. Маладзечна».

Дэпутат Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання.

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №14 г. Маладзечна».

Узнагароджана Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў ‒ удзельніц СНД, граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама, Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў, рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, адзначана падзякамі старшыні Мінскага аблвыканкама, начальніка ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама.


Усе сенатары