Янушка Андрэй Вячаслававіч

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці 

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучаны ад Смаргонскага і Астравецкага раёнаў)
Біяграфія

Нарадзіўся 27 сакавіка 1975 года ў горадзе Мінску.

Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут, аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута кардыялогіі Міністэрства аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.

Працаваў урачом-стажорам, урачом-хірургам 4-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска, урачом-кардыяхірургам дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія»; намеснікам галоўнага ўрача па кардыяхірургіі ўстановы аховы здароўя «Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр».

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Дэлегат шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Галоўны ўрач УАЗ «Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр».

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, упраўлення аховы здароўя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, знакам Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Мае падзякі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці, Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

Лаўрэат I ступені конкурсу «Урач года Рэспублікі Беларусь — 2015» у намінацыі «Урач-хірург», лаўрэат прэміі «Чалавек года Гродзеншчыны — 2015».

Памочнікі
Усе сенатары