Якубіцкая Наталля Віктараўна

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні 

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Мінскай вобласці (вылучана ад Мядзельскага, Лагойскага і Вілейскага раёнаў)
Адрас і службовы тэлефон:
220030, г.Мінск,
вул. Энгельса, д. 4, 
(017) 500-41-67
Біяграфія

Нарадзілася 22 верасня 1971 года ў горадзе Смалявічы.

Скончыла Мінскі інстытут упраўлення па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

Працавала эканамістам-фінансістам Крупскага каапнарыхтпрама, галоўным эканамістам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Раніца-агра», начальнікам аддзела эканомікі, намеснікам старшыні па эканамічных пытаннях Смалявіцкага райвыканкама, старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Дэлегат шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.

Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, медалём «За бездакорную службу» III ступені, юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў».

Мае падзякі Міністра эканомікі, старшыні Смалявіцкага райвыканкама.

Памочнікі
Усе сенатары