Ільіна Марына Аляксандраўна

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці 

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад горада Мінска.
Адрас і службовы тэлефон:
220004, г. Мінск, вул. Ціміразева, 9а 
Прыёмная: +375 17 347-19-60
Біяграфія

Нарадзілася 30 лістапада 1970 года ў горадзе Віцебску.

Скончыла Мінскі інстытут культуры, Акадэмію паслядыпломнай адукацыі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала выхавальнікам, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 г.Мінска; намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 12 г.Мінска; дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 25 г.Мінска»;дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 10 г. Мінска»; намеснікам начальніка Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 13 г. Мінска».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання.

Дэлегат пятага і шостага Усебеларускага народнага сходу.

Старшыня камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама. Член савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, Каардынацыйнага савета па пытаннях бесперапыннай педагагічнай адукацыі, Асацыяцыі кіраўнікоў устаноў адукацыі пры грамадскім аб'яднанні «Беларускае педагагічнае таварыства», рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», праўлення грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», Беларускай партыі «Белая Русь».

Уладальнік чатырох грантаў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі», медалём «За працоўныя заслугі».

Памочнікі
Усе сенатары