Ігнацюк Таццяна Станіславаўна

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучана ад Бярозаўскага, Івацэвіцкага раёнаў)

Біяграфія

Нарадзілася 17 лютага 1974 года ў вёсцы Асаўцы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.

Працавала піянерважатай; настаўнікам рускай мовы і літаратуры Нарутавіцкай няпоўнай сярэдняй школы; намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Стрыгінскай сярэдняй школы; намеснікам дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Бярозаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Бярозаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».

Член рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру». 

Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, граматамі Міністэрства адукацыі, Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта, Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў. 


 
Памочнікі
Усе сенатары