Глінская Наталля Леанідаўна

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці 

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Мінскай вобласці (вылучана Маладзечанскім і Валожынскім раёнамі)
Біяграфія
Нарадзілася 25 ліпеня 1972 года ў горадзе Маладзечне Мінскай вобласці. 

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 

Працавала медыцынскай сястрой, настаўнікам-дэфектолагам, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат». 

Выбіралася дэпутатам Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў. 

Дэпутат Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання. 

Дэлегат шостага Усебеларускага народнага сходу. 

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Маладзечанская спецыяльная школа-інтэрнат». 

Член Беларускай партыі «Белая Русь». 

Ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі атрымала тры падзячныя пісьмы. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі».
Памочнікі
Усе сенатары