Нарадзіўся 19 красавіка 1968 года ў горадзе Магілёве.
Скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча, Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Служыў на розных камандных пасадах ва Узброеных Сілах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, у Магілёўскім абласным ваенным камісарыяце на пасадзе намесніка, першага намесніка ваеннага камісара, ваеннага камісара Магілёўскай вобласці (палкоўнік).
Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
Узначальвае Магілёўскую абласную арганізацыю рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».
Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III, II, I ступені.