Фурс Алена Пятроўна

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах 

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Віцебскай вобласці (вылучана ад горада Наваполацка і Расонскага раёна)
Біяграфія

Нарадзілася 16 жніўня 1977 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці.

Скончыла Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання, установу адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Працавала начальнікам аддзела, галоўным спецыялістам, другім сакратаром, першым сакратаром Полацкага гарадскога камітэта Беларускага патрыятычнага саюза моладзі; інспектарам другой катэгорыі, спецыялістам другой катэгорыі, намеснікам дырэктара, дырэктарам прадстаўніцтва Белдзяржстраха па г. Полацку.

Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Дырэктар прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па горадзе Наваполацку.

Мае падзякі старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта. Узнагароджана ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта. Па выніках 2016 года занесена на гарадскую Дошку гонару горада Наваполацка.

Памочнікі
Усе сенатары