Брылевіч Ігар Максімавіч

Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Драгічынскага, Іванаўскага, Пінскага раёнаў)
Адрас і службовы тэлефон:
220016, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, д. 9 
тэл. (017) 327-62-98 (прыёмная)
Біяграфія
Нарадзіўся 4 ліпеня 1981 года ў горадзе Пінску Брэсцкай вобласці.

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Антыкрызіснае кіраванне прадпрыемствам».

Працаваў інжынерам па маркетынгу ўнітарнага прадпрыемства «Завод Камертон» (г. Пінск); вядучым спецыялістам, галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка аддзела эканомікі, выконваючым абавязкі намесніка старшыні па эканоміцы і фінансах, намеснікам старшыні Пінскага райвыканкама; дырэктарам філіяла «Невель» адкрытага акцыянернага таварыства «Пінскі мясакамбінат»; старшынёй Пінскага райвыканкама.

Дэлегат шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў. 

Член Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па транспарце.

Намеснік кіраўнікоў рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Мексіканскіх Злучаных Штатаў, парламентамі асобных дзяржаў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Член рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Кыргызскай Рэспублікі.

Член Вышэйшага палітычнага Савета Беларускай партыі «Белая Русь» — старшыня Савета Брэсцкага абласнога аддзялення, член рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Пінскага раённага выканаўчага камітэта, Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Пінскага раённага Савета дэпутатаў, нагрудным знакам узнагароды Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугі ў сельскай гаспадарцы», юбілейнымі і памятнымі медалямі.


Памочнікі
Усе сенатары