Нарадзіўся 15 мая 1984 года ў горадзе Магілёве.
Скончыў дзяржаўную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» (эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае кіраванне). Працаваў на розных пасадах на рэспубліканскім унітарным сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Агракамбінат «Прыдняпроўскі». У Магілёўскім аблвыканкаме каардынаваў работу, якая датычыцца знешнеэканамічнай дзейнасці і знешніх сувязей Магілёўскай вобласці.
У Міністэрстве эканомікі кіраваў падраздзяленнямі, адказнымі за пытанні макраэканамічнага аналізу і прагназавання, знешняга гандлю і плацежнага балансу, фарміравання Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і Еўразійскага эканамічнага саюза.
У 2017 годзе назначаны першым намеснікам начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзе выконваў задачы, звязаныя з дзейнасцю Кіраўніка дзяржавы па фінансавым і эканамічным парадку дня развіцця краіны.
З 2022 года працаваў першым намеснікам Старшыні Праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь». Курыраваў пытанні фінансавай падтрымкі экспарту, міжнароднага бізнесу, падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, казначэйскіх аперацый, каштоўных папер і залогавага забеспячэння.
Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны дзяржаўнай узнагародай — медалём «За працоўныя заслугі», медалём «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» II ступені, Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адзначаны падзякамі Старшыні Праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь і Арганізацыйнага камітэта Еўразійскага эканамічнага форуму.