Нарадзіўся 25 жніўня 1978 года ў горадзе Мінску.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў фізічнай культуры, спорту і турызму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры па спецыяльнасці «Трэнерская работа (па хакеі)», Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў «Бізнес школа ІПМ» па праграме «Развіццё і рост кіраўніка».
Працаваў спартсменам-інструктарам грамадскай арганізацыі «Прафесійны хакейны клуб «Нёман», грамадскага аб'яднання «Хакейны клуб Брэст», СУ «Віцебскі хакейны клуб», хакейнай каманды «Нёман»; стажорам спартсмена-інструктара каманды вышэйшай лігі камунальнага спартыўнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкі хакейны клуб», хакейнай каманды «Юнацтва-Мінск» дзяржаўнай установы фізічнай культуры і спорту «Хакейны клуб «Юнацтва-Мінск»; спартсменам-інструктарам каманды экстралігі камунальнага спартыўнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкі хакейны клуб»; трэнерам па варатарах каманды МХЛ «Мінскія зубры» закрытага акцыянернага таварыства «Хакейны клуб «Дынама-Мінск»; трэнерам-выкладчыкам па хакеі з шайбай Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы»; дырэктарам установы «Мінская СДЮШАР па хакеі з шайбай» БФСТ «Дынама»; намеснікам старшыні Асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь» (сумяшчальніцтва); генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Хакейны клуб «Дынама-Мінск»; старшынёй Асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь»; дырэктарам унітарнага прадпрыемства «Дырэкцыя па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай» (сумяшчальніцтва).
Быў назначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Кіраўнік прадстаўніцтва ТАА «Акумулятарны Альянс».
Член Выканаўчага камітэта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама», рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Патрыёты Беларусі», старшыня Папячыцельскага савета і член Прэзідыума грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя каратэ».
Член Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжнародным супрацоўніцтве, Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па маладзёжнай палітыцы, спорце і турызме, рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Азербайджанскай Рэспублікі, Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Рэспублікі Сербія. Мае
Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.