Баскаў Дзмітрый Юревіч

Біяграфія

Нарадзіўся 25 жніўня 1978 года ў горадзе Мінску.

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў фізічнай культуры, спорту і турызму Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Працаваў спартсменам-інструктарам ГА «Прафесійны хакейны клуб «Нёман», ГА «Хакейны клуб Брэст», спартыўнай установы «Віцебскі хакейны клуб» і хакейнай каманды «Нёман», каманды экстралігі КУП «Брэсцкі хакейны клуб», стажорам спартсмена-інструктара каманды вышэйшай лігі КУП «Брэсцкі хакейны клуб», хакейнай каманды «Юнацтва-Мінск» ДУ «Хакейны клуб «Юнацтва-Мінск», трэнерам па варатарах каманды МХЛ «Мінскія зубры» ЗАТ «Хакейны клуб «Дынама-Мінск», трэнерам-выкладчыкам па хакеі з шайбай установы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы». Быў дырэктарам установы «Мінская СДЮШАР па хакеі з шайбай» БФСТ «Дынама», намеснікам старшыні Асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь» (сумяшчальніцтва), генеральным дырэктарам ЗАТ «Хакейны клуб «Дынама-Мінск», дырэктарам УП «Дырэкцыя па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2021» (сумяшчальніцтва).

Старшыня Асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь».

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Усе сенатары