Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Стаматалогія», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».
Праходзіў тэрміновую воінскую службу на пасадах радавога саставу ў 1986 — 1988 гг. Працаваў урачом-інтэрнам Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы; урачом-стаматолагам-пратэзістам зубапратэзнай лабараторыі; выконваючым абавязкі загадчыка, загадчыкам стаматалагічнага аддзялення паліклінікі; намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы; галоўным урачом установы аховы здароўя «Стаўбцоўская цэнтральная раённая бальніца» Мінскай вобласці; галоўным урачом установы «Санаторый «Беларусь» (г. Юрмала Латвійскай Рэспублікі); начальнікам упраўлення па санаторна-курортнай рабоце дзяржаўнай установы «Цэнтр па санаторна-курортнай рабоце «ЦэнтрКурорт» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; галоўным урачом дзяржаўнай установы «Рэспубліканская бальніца медыцынскай рэабілітацыі «Гарадзішча»; намеснікам дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі»; намеснікам галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце ўстановы аховы здароўя «3-я цэнтральная раённая клінічная паліклініка Кастрычніцкага раёна г. Мінска»; галоўным урачом установы аховы здароўя «18-я гарадская паліклініка» г. Мінска.
Выбіраўся дэпутатам Мінскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.
Дэлегат пятага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Дэпутат Мінскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання.
Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Мінская цэнтральная раённая клінічная бальніца».
Член рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Мексіканскіх Злучаных Штатаў, парламентамі асобных дзяржаў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Член Міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Арменія.
Член Беларускай партыі «Белая Русь».
Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», юбілейным медалём «У імя міру, дружбы і дабра» грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру».