Багель Аляксандр Іванавіч

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні 

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Магілёўскай вобласці (вылучаны ад Бабруйскага, Глускага, Клічаўскага, Кіраўскага раёнаў)
Біяграфія
Нарадзіўся 20 мая 1958 года ў вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. 

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». 

Працаваў старшым інжынерам цэха механізацыі, старшым інжынерам калгаса імя Дзяржынскага Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці; намеснікам дырэктара па кормавытворчасці саўгаса «Шыннік» ВА «Бабруйскшына»; дырэктарам рэспубліканскага даччынага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Шыннік» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці; выконваючым абавязкі першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Кіраўскага райвыканкама; старшынёй Глускага райвыканкама; старшынёй сельскагаспадарчага  вытворчага кааператыва «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага. 

Выбіраўся дэпутатам Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га, 28-га і 29-га скліканняў, дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання. 

Дэлегат чацвёртага, пятага, шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Рассвет імя К.П.Арлоўскага». 

Старшыня Магілёўскага абласнога аграпрамысловага саюза. Член Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў, Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта. Мае Падзяку старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага  камітэта. Прысвоены ганаровыя званні «Чалавек года Кіраўшчыны», «Чалавек года Магілёўшчыны».

 

Памочнікі
Усе сенатары