Алейнік Сяргей Фёдаравіч

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы

Членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання назначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь

Біяграфія
Нарадзіўся 28 студзеня 1965 года ў горадзе Мінску.

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў; Венскую дыпламатычную акадэмію.

Працаваў намеснікам сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў; трэцім сакратаром консульскага аддзела Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь; начальнікам пашпартна-візавага аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь; намеснікам начальніка аддзела дзяржаўнага пратакола, намеснікам начальніка службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь; консулам — кіраўніком загранустановы Рэспублікі Беларусь у г. Гаага; саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Выканаўчым савеце Арганізацыі па забароне хімічнай зброі; выконваючым абавязкі начальніка, начальнікам службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь; Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у г. Жэневе (Швейцарская Канфедэрацыя); Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Суверэнным Ваенным Ордэне Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты па сумяшчальніцтве; быў намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь; Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і па сумяшчальніцтве Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ірландыі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Суверэнным Ваенным Ордэне Гаспітальераў Святога Іаанна Іерусалімскага, Родаса і Мальты; займаў пасады Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Міжнароднай марской арганізацыі; намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь; першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь; Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Усе сенатары