Нарадзілася 6 верасня 1965 года ў горадзе Брэсце.
Скончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Педыятрыя».
Доктар медыцынскіх навук, дацэнт.
Працавала ўрачом-інтэрнам па педыятрыі 3-й дзіцячай гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска; участковым урачом-педыятрам педыятрычнага аддзялення, урачом-педыятрам аддзялення медыцынскага забеспячэння дзяцей у арганізаваных калектывах 25-й дзіцячай паліклінікі г. Мінска; урачом-эндакрынолагам Мінскага гарадскога эндакрыналагічнага дыспансера; урачом-ардынатарам тэрапеўтычнага аддзялення, урачом-эндакрынолагам паліклінікі, урачом-тэрапеўтам здраўпункта «Дразды» Рэспубліканскай бальніцы Галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафілактычных і санаторна-курортных устаноў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Дэлегат усіх Усебеларускіх народных сходаў.
Галоўны ўрач дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Мае падзякі Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.